«Аліварыя» прэзентавала ChapskyDay, які пройдзе у Менску 15-га жніўня.

Minsk

Учора для прэссы презентавалі “Трамвай Чапскага”, які 15-га жніўня будзе цэлы дзень ездзіць па маршруту нумар 10 у Менску. Гэты трамвай будзе даступны для ўсіх ахвочых. На любым прыпынку чалавек зможа зайсці і паглядзець старыя фатаграфіі, а таксама паслушаць аудыагід пра знакамітага беларускага мэра. Праграма святкавання ў гэтым годзе вельмі сціплая. Акрамя трамвая плануюцца толькі экскурсіі ў музей бровара, а таксама святкванне у барах.

Таму галоўнай мэтай прэзентацыі было паслухаць ідэі, якія есць у журналістаў, і паспрабаваць рэалізаваць іх ў наступным годзе. А ідэй, насамрэч, было вельмі шмат. Ад сувенірных цішотак, да паўнамаштабнага піўнога опэнэйра у сядзібе Станькава (сядзібе ў якой і жыў Чапскі). Ня гледзячы на тое, што прадстаўнікі Аліварыi казалі пра адсутнасць досведа арганізацыі такіх буйных святаў, мне асабіста здаецца, што той жа Грынфэст, які прайшоў у гэтым годзе - гэта амаль тое, што патрэбна ў плане досведа. Да таго ж досвед есць і ў партнераў па групе Карлсберг. На прошлым тыдні у Маскве прайшоў грандыозны DAS FEST пры падтрымцы Балтыкі. І мне здаецца, спецыялісты з Балтыкі з радасцю падзеляца з Аліварыяй сваім досведам.

Але нешта робіцца ўжо зараз. Спецыялістамі кампаніі быў распрацаваны сымбал свята. Гэта вусы чапскага. У форме вусоў распрацавана і закуска к піву “Чапсы”.  Гэта добры крок для папулярызацыі, але важна каб людзі, калі каштавалі гэтыя чапрсы, ведалі, што менавіта Чапскі стаў ініцыятарам запуска мінскай конкі, будоўл
i першай электрастанцыі, арганізацыi тэлефонной сувязі, вадаправода, першага фантана і гэтак далей. Беларусі вельмі не хапае гістарычных героеў. І мэр, які зрабіў столькі шмат для свайго горада, з дапамогай добрай рэкламнай кампаніі можа стаць такім героем.

На сустрэчы шмат казалі пра Рыгу і пра тое, што галоўным ініцыятарам папулярызацыі Рыгі стаў прыватны авіяперавозчык AirBaltic. Што дзеля iх было важна, каб людзі ведалі, куды яны едуць. І мне здаецца, што калі у “Алiварыі” будзе жаданее, яны змогуць стаць турыстычным рухавіком для нашага горада і людзі са ўсіх краiн Еўропы і света будуць ехаць на Чапскі Дэй, як яны едуць на дзень Якабана ў Капенгаген, які арганізоўваецца па ініцыятыве кампаніі Carlsberg, уладальника “Аліварыі”.

А пакуль запрашаю асабіста ўсіх адсвяткаваць ChapskyDay 15-га жніўня ў трамвае, музэе і барах, каб падняць келіх добрага піва за графа Чапскага!

Падрабязней пра свята:  http://chapskyday.by/


Памылкі выпраўляла: @ChaikaNatallia

Крыніца